Восень
Кравчук Сергей
Замарасіла пасля лета,
У золата апранут лес.
Крык жураўлёў далекіх дзе-та
Да нас даносіцца з нябёс.
О восень, восень – прыгажуня,
Клапот сялянскіх цэлы свет.
Грыбамі разнымі частуе
Людзей замораных, абед.
Ты працавіта і багата
Дарамі шчодрымі заўжды.
Хлябамі свежымі, убраты
Людзей хаціны і дамы.
Паклон табе ўсе ўдзячны,
Частуем бульбаю цябе.
З мучыцы свежай бліны смачны,
А ўжо ж гатуемся к сяўбе.
О восень, восень – ты царыца,
Хоць шмат і працы ў людзей.
Няма калі й вады напіцца,
Няма другой пары ляпшэй.
прочтений: 7
раздел: пейзажная лирика
дата публикации: Jan 14, 2012
написать комментарий
сообщить о спаме
|
Ещё стихи
|