Менску няма
mariaS
Раптам усё супынілася і стала чужым,
Чымсьці незразумелым і непрымальным...
Менску няма. Няма мяне з ім.
У вачах - бессэнсоўнасць і неда-змаганне.
...іх проста няма. І не будзе. Не будзе!
Гэта незразумела, гэта так непрымальна!
Гваздзік - не жыццё. Фотакарткі - не людзі.
...шэраг малітваў і час на вяртанне.
Раптам усё стала, як і мусіла стаць.
Чымсьці незразумелым і непрымальным...
Менску няма. І няма, што чакаць.
...кожны мой дзень, як хвіліна маўчання...
прочтений: 7
раздел: гражданская лирика
дата публикации: Apr 15, 2011
написать комментарий
сообщить о спаме
|
Ещё стихи
|